25 лістапада ў рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча студэнтаў інжынернага факультэта з дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пінскай сельскай выбарчай акрузе № 15, членам Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Калесніковічам Уладзімірам Уладзіміравічам.
Уладзімір Уладзіміравіч азнаёміў студэнцкую моладзь з рэальнымі поспехамі нашай краіны за 30 гадоў існавання інстытута прэзідэнцтва. Увазе прысутных быў прадстаўлены фільм “Што такое Незалежнасць і як Беларусь стала суверэннай і паспяховай дзяржавай? Беларусь стваральная».
- Войдите, чтобы оставлять комментарии