Сусветны дзень правоў чалавека

10 снежня ва ўсім свеце адзначаецца свята Дзень правоў чалавека. Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека абвясціла неад'емныя правы, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад яго расы, колеру скуры, полу, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, маёмаснага, саслоўнага ці іншага становішча.

Правы чалавека з'яўляюцца найвялікшай каштоўнасцю чалавецтва, якую неабходна беражліва захоўваць і абараняць. Што маецца на ўвазе пад правамі чалавека? Чаму яны важныя? Як навучыцца карыстацца сваімі правамі і абавязкамі? Дзе даведацца якімі правамі мы валодаем? Чаму ў нас ёсць не толькі правы, але і абавязкі? Якія прававыя акты ахоўваюць і абараняюць нашыя правы? На гэтыя і многія іншыя пытанні вы знойдзеце адказы ў кнігах, прадстаўленых на кніжнай выставе “Правы чалавека для ўсіх”, аформленай у чытальнай зале бібліятэкі (вул. Пушкіна, 4, навучальны корпус № 3, аўд. 3332).