18 снежня 2024 года ва ўніверсальнай спартыўнай зале ПалесДУ прайшоў заключны этап конкурсу прафесійнага майстэрства "Топ-інструктар 2024".
Конкурс праводзіцца на факультэце арганізацыі здаровага ладу жыцця ў рамках Года якасці і садзейнічае рэалізацыі творчага і прафесійнага патэнцыялу будучых спецыялістаў. Конкурсныя фітнес-праграмы падрыхтавалі студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, якія вучацца па спецыяльнасці "Аздараўленчая фізічная культура (аздараўленчая)".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии