20 снежня 2024 года рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з таленавітымі студэнтамі, якія будуць прадстаўляць наш універсітэт на Рэспубліканскім навагоднім балі ў Палацы Незалежнасці.
Студэнты, якія прадстаўляюць універсітэт, валодаюць актыўнай жыццёвай і грамадзянскай пазіцыяй, кожны ярка і неардынарна праявіў сябе ў студэнцкім жыцці. Сярод абраных – актывісты студэнцкага самакіравання, удзельнікі навуковых канферэнцый і валанцёры, якія аказваюць дапамогу тым, хто жыве ў нястачы.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии