Зімовы баль у Палескім дзяржаўным універсітэце

​​​​​​​20 снежня 2024 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся зімовы баль з удзелам курсантаў і маладых афіцэраў Пінскага пагранічнага атрада, а таксама курсантаў Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. З прывітальным словам перад прысутнымі выступіў рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Валерый Іванавіч Дунай.

На танцпол выйшлі больш за тры дзясяткі пар. Баль адкрыў урачысты танец-шэсце – паланэз. Для маладых людзей правялі майстар-клас па кадрылі, падэграсе, фігурным вальсе. Удзельнікі балю прыгожа і старанна выконвалі ўсе рухі.

У завяршэнне балю былі абраныя Кароль і Каралева студэнцкага балю, імі сталі Улад Трушко і Дыяна Дзям'янавіч.

Пераможцы атрымалі падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ПалесДУ, Студэнцкай рады ўніверсітэта і БРСМ.