Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў будзе выдзелена 680 тыс. руб. з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ліку маладых адораных і таленавітых беларусаў, дасягненні якіх адзначаны на высокім узроўні, прысутнічаюць і студэнты УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт":
Усяго 173 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначана стыпендыя Прэзідэнта Беларусі, прысуджаны 26 гранд-прэмій з уручэннем нагруднага знака "Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных вучэнцаў i студэнтаў" і 217 спецыяльных прэмій пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд. Узнагароджанне за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымае 21 педагагічны работнік.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии