Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны

​​​​​​​Першы год пяцігодкі якасці будзе Годам добраўпарадкавання краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім навагоднім звароце да беларускага народа. «Наш шлях – пераемнасць. Змена пакаленняў завершыцца ў найбліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра – з апорай на ўсё, чым мы шануем і чым ганарымся. Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвяцім аднаму найважнейшаму напрамку. Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей», - заявіў беларускі лідэр. Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце таксама адзначыў, што зусім хутка трэба будзе выбіраць будучыню дзяржавы. «Мы ўсе жадаем, каб яна была паспяховай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!» - сказаў ён.