10 студзеня ў рамках акцыі "Нашы дзеці" ў палацы Пуслоўскіх у Косава адбыўся навагодні баль для таленавітай моладзі Брэсцкай вобласці. Удзельнікамі навагодняй урачыстасці сталі 58 студэнтаў ВНУ і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку пераможцы алімпіяд, спартыўных турніраў, аўтары інавацыйных праектаў і лаўрэаты міжнародных конкурсаў. На чале з рэктарам Дунаем Валерыем Іванавічам Палескі дзяржаўны ўніверсітэт на абласным балі прадставілі Лашук Дзмітрый, студэнт факультэта эканомікі і фінансаў, Шуманская Яўгенія, студэнтка факультэта эканомікі і фінансаў, Жаўнерчык Крысціна, студэнтка інжынернага факультэта, Шаміч Ілья, студэнт біятэхналагічнага факультэта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии