Зіма - гэта не толькі святы і халады, але і мноства відаў спорту на любы густ! Хакей, горныя лыжы, бабслей, фігурнае катанне, біятлон - далёка не ўвесь пералік спаборніцкага «калейдаскопа». Абанемент вучэбнай літаратуры (вул. Пушкіна, 4, навучальны корпус № 3, аўд. 3214) запрашае азнаёміцца з кніжна-ілюстрацыйнай выстаўвай “Зімовыя віды спорту”, дзе прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра зімовыя віды спорту і здаровы лад жыцця. Выстава будзе карысная і тым, хто захоплены гісторыяй і развіццём спорту ў краіне.
Запрашаем Вас наведаць выставу і акунуцца ў атмасферу зімовых відаў спорту!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии