
У Мінску стартаваў рэспубліканскі форум лідэраў "Маладзёжнае лідэрства – сучасны погляд". Мэта мерапрыемства – стварэнне ўмоў для развіцця сацыяльнай актыўнасці, лідэрскага патэнцыялу, патрыятычнай адказнасці моладзі, актывізацыі маладзёжнага супрацоўніцтва ў Беларусі. Удзел у форуме бяруць 345 пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, фестываляў і праектаў. Сярод удзельнікаў студэнты, а таксама моладзь, якая працуе. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўляюць: Карняенка Дар'я, Біч Вікторыя, Рэшэтава Валерыя, Чыгрынёва Лізавета, Арцёмчык Ксенія, Бойка Вольга, Аўдзеенка Ангеліна, Глінка Раман, Верасовіч Надзея.
Ад выбару і ініцыятываў моладзі залежыць не толькі сённяшні, але і заўтрашні дзень. Аб гэтым заявіў Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец падчас маладзёжнай шоу-праграмы "Час выбраў нас!".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии