22-я міжнародная спецыялізаваная выстава "Адукацыя і кар'ера. Вучэбныя тэхналогіі"

​​​​​​​Выпускнікі школ, бацькі, абітурыенты, студэнты, маладыя спецыялісты штогод наведваюць міжнародную спецыялізаваную выставу «АДУКАЦЫЯ І КАР'ЕРА. ВУЧЭБНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ» з мэтай атрымання адказу на пытанне: кім стаць і куды пайсці вучыцца? У выставе бяруць удзел універсітэты, каледжы, ліцэі, інстытуты паслядыпломнай адукацыі, адукацыйныя цэнтры, школы па вывучэнні замежных моў, замежныя ВНУ, працадаўцы, вытворцы і пастаўшчыкі галіны. Установа адукацыі "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" запрашае наведаць стэнд універсітэта ў рамках выставы "Адукацыя і кар'ера", якая адбудзецца 14-16 лютага 2025 года!

У Вас будзе магчымасць:

Атрымаць інфармацыю аб спецыяльнасцях універсітэта;

Прыняць удзел у інтэрактыўных пляцоўках, квэстах, гульнях, віктарынах, майстар-класах па самых розных кірунках;

Задаць пытанні, якія вас цікавяць, выкладчыкам і студэнтам універсітэта.

Месца: пр. Пераможцаў 14, г. Мінск, Беларусь.