Крытычнае мысленне ў лічбавым свеце

​​​​​​​11 лютага 2025 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшла сустрэча студэнтаў біятэхналагічнага факультэта з прарэктарам Заранкам Міхаілам Міхайлавічам, начальнікам аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці АУС Пінскага гарвыканкама падпалкоўнікам міліцыі Яромчыкам Дзмітрыем Іванавічам, намеснікам дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце. Дзмітрый Іванавіч акцэнтаваў увагу прысутных на розных схемах, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі, фішынгавых рассыланнях і ўзломах акаўнтаў у сацыяльных сетках. Адмысловая ўвага была нададзена метадам сацыяльнай інжынерыі. Зламыснікі, маніпулюючы ахвярамі, выманьваюць у іх асабістыя дадзеныя і грошы.

Міхаіл Міхайлавіч падкрэсліў важнасць крытычнага мыслення і пільнасці пры рабоце ў інтэрнеце, заклікаўшы студэнтаў не давяраць сумнеўным прапановам і заўсёды правяраць дакладнасць інфармацыі. Звярнуў увагу на адказнасць за падпіску ў інтэрнэце на групы з рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама праінфармаваў маладых людзей аб крымінальнай адказнасці за ўжыванне і незаконны абарот наркатычных сродкаў.