
Паважаныя студэнты, навучэнцы, выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта!
Запрашаем Вас прыняць удзел у віртуальнай гадзіне паэзіі «Калі радок дыктуюць пачуцці». Прапануем запісаць відэаролік (мабільнае відэа) чытання любога верша (цалкам або фрагмент) аўтара-юбіляра.
Тэрмін правядзення - да 15 сакавіка 2025 года.
Відэаролікі ў вашым выкананні дасылайце на электронны адрас: libpoles@mail.ru (пазначыць Прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар групы (класа)).
Барыс Пастарнак - найбуйнейшы расійскі пісьменнік і паэт ХХ стагоддзя, які нарадзіўся і жыў у эпоху вялікіх пераўтварэнняў, пераваротаў, рэвалюцый. Усё гэта адбілася на ягонай творчасці. Яго паэзія прыцягвае ўменнем пранікаць у самую сутнасць чалавечых эмоцый і перажыванняў, а вершы дазваляюць адчуць глыбіню пачуццяў, адлюстраваную ў кожным радку. Паэт па-майстэрску выкарыстоўвае метафары і сімвалы, каб перадаць складаныя ўнутраныя станы, і гэта робіць яго творчасць сапраўднай скарбніцай для тых, хто імкнецца зразумець прыроду чалавечай душы.
Далучайцеся! Гэта цудоўная магчымасць прадэманстраваць свае таленты.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии