Прыкладная інфарматыка і інфармацыйныя тэхналогіі

З развіццём тэхналогій і ў ходзе прамысловай рэвалюцыі, чалавецтва зрабіла вялізны крок наперад ва ўсіх сферах жыцця і навуковых пошуках. На сучасным этапе інфарматызацыя грамадства з`яўляецца стратэгічным фактарам развіцця цывілізацыі. Таму з кожным годам прэстыж IT-спецыяльнасцей толькі ўзрастае. Гэта перспектыўная сфера, якая развіваецца каласальнымі тэмпамі. У наш час інфармацыйныя тэхналогіі знаходзяць вялікае ўжыванне ў вельмі шматлікіх абласцях жыцця: адукацыі, медыцыне, навуцы, фінансавай сферы, прамысловасці, кіраванні, гандлю, адукацыі, у побыце.

Да Сусветнага дня камп'ютаршчыка, які адзначаецца 14 лютага, у чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 падрыхтавана кніжная выстава “Прыкладная інфарматыка і інфармацыйныя тэхналогіі”. Літаратура, якая на ёй прадстаўлена, можа быць карысная як у вучэбнай дзейнасці, так і для пашырэння агульнага кругагляду.

Запрашаем усіх жадаючых!