Гомель – Маладзёжная сталіца-2025

​​​​​​​21 сакавіка 2025 года ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскага свята "Гомель – Маладзёжная сталіца-2025". Сімвалічны ключ Маладзёжнай сталіцы ўручыў Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец.

У Гомелі прайшло пленарнае пасяджэнне ІІІ Рэспубліканскага форуму куратараў навучальных груп ВНУ. ПалесДУ прадстаўлялі намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Карогвіч Наталля Вітальеўна і старшыня СМУ УА "ПалесДУ", прадстаўнік СМУ пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна.

Удзельнікі форуму прынялі ўдзел у трэнінгах і інтэнсіўах, экспертных дыскусіях, а таксама прэзентацыях і абароне лепшых конкурсных работ. На прэзентацыйным трэку "Ініцыятывы маладзёжных сталіц" выступіў сакратар ВА ГА БРСМ Ліхота Уладзіслаў Юр'евіч з тэмай: "Пінск: Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь - 2020".

Студэнты ПалесДУ мелі магчымасць задаць пытанні Старшыні ЦВК Беларусі Ігару Васільевічу Карпенку ў рамках праекта "Невыпадковыя сустрэчы". Прадстаўнікі ПалесДУ ў складзе дэлегацыі студэнтаў прынялі актыўны ўдзел у фарсайт-трэку "Нейрасеці як інструмент вядзення сацыяльных сетак", які праходзіў на базе тэхнапарку "Карал".