Вясновы стартап-лагер у ПалесДУ

​​​​​​​24 сакавіка факультэт эканомікі і фінансаў ПалесДУ расчыніў свае дзверы для старшакласнікаў, якія бяруць удзел у вясновым стартап-лагеры. Праграма лагера прадугледжвае семінары-трэнінгі, інтэрактыўныя заняткі, якія ствараюць трывалую аснову для распрацоўкі ўласнага стартап-праекта. Школьнікі змогуць пагрузіцца ў студэнцкае жыццё, атрымаюць унікальную магчымасць развіць свае прадпрымальніцкія навыкі, набыць каштоўны досвед і натхненне для рэалізацыі сваіх ідэй. У рамках Года добраўпарадкавання работа стартап-лагера пройдзе пад дэвізам "Добраўпарадкаванне: ідэі для нашай краіны".

Таксама ў гэты дзень для старшакласнікаў была арганізавана работа інтэрактыўнай выстаўкі і майстар-клас ад ААТ "Белаграпрамбанк".