
24 сакавіка 2025 года на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае адкрыццё заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе". Алімпіяда ўключае адзін тэарэтычны і два практычныя туры. У ёй прымуць удзел 73 юнакі і дзяўчаты.
Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў узнагародзіў граматай УА "Палескі дзяржаўны універсітэт" за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту сярод студэнцкай моладзі, арганізацыю і правядзенне значных рэспубліканскіх спаборніцтваў на высокім узроўні.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии