Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

        Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэты дзень у 1996 годзе кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі дамову «Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі». Падпісанне гэтай дамовы паклала пачатак да актыўнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Гэта дата сімвалізуе моцнае сяброўства народаў і імкненне захаваць непарушнасць шматвяковага братэрства.

       У чытальнай зале бібліятэкі (корпус 3, вул.Пушкіна, 4, аўд. 3332) адкрылася выстава “Саюзная дзяржава – гарызонты інтэграцыі”. У экспазіцыі прадстаўлены кнігі і матэрыялы, якія расказваюць аб развіцці ўзаемаадносін паміж Расіяй і Беларуссю ў рамках саюзнай дзяржавы, часопіс "Саюзная дзяржава", які адлюстроўвае ўсе перспектыўныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы і ўсе поспехі і дасягненні.