Экскурсія на ТДА «ЦеплаДомПлюс»

​​​​​​​15 красавіка 2025 года ў рамках праграмы азнаямленчай практыкі студэнты групы 24ЭУ-2 з кіраўніком практыкі І.У. Горыш наведалі ТДА «ЦеплаДомПлюс».

Студэнты наведалі цэх бляшаных работ, цэх металаканструкцый, азнаёміліся з працэсам гібкі і рэзкі металічных вырабаў, убачылі работу плазмарэза і пракатнага станка, даведаліся аб перспектывах і напрамках развіцця ТДА "ЦеплаДомПлюс". Эканаміст прадпрыемства Марына Сяргееўна Садуха расказала аб асноўных эканамічных паказчыках работы прадпрыемства за першы квартал бягучага года.