Мамацюк Аляксандра атрымала дыплом 2-й ступені ва II Міжнародным конкурсе мастацкага перакладу «ARTIS LITTERAE»

​​​​​​​Студэнтка 3 курса гр. 22ЛМК-2 Мамацюк Аляксандра пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі Піскун К.Ул. стала ўладальніцай дыплома 2-й ступені ва II Міжнародным конкурсе мастацкага перакладу “ARTIS LITTERAE” у намінацыі “Проза. Пераклад з замежнай мовы (кітайскі) на рускую», які праводзіўся ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце.