З 2021 года часопіс Палескага дзяржаўнага універсітэта «Эканоміка і банкі» размешчаны і будзе індэксавацца міжнароднай мультыдысцыплінарнай базай дадзеных EBSCO. Кампанія EBSCO заснавана ў 1944 годзе ў ЗША, гэта вядучы пастаўшчык электронных сэрвісаў і баз дадзеных на рынку інфармацыйных паслуг, сусветны лідэр у забеспячэнні доступу да навуковай інфармацыі. На сённяшні дзень гэта больш за 450 паўнатэкставых баз дадзеных, больш за 360 тыс. навуковых часопісаў, каля 160 тыс. бібліяграфічных баз дадзеных, больш за 1200000 электронных кніг. Тэматыка баз дадзеных EBSCO - універсальная, матэрыялы прадстаўлены па сацыяльна-гуманітарнай, эканамічнай, медыцынскай, тэхнічнай і іншым прадметным абласцям.
Навукова-практычны часопіс «Эканоміка і банкі» выходзіць з 2008 года перыядычнасцю 2 выпускі ў год. Рубрыкі часопіса: Бухгалтарскі ўлік і статыстыка, Фінансы, грашовае абарачэнне і крэдыт, Пытанні рэгіянальнай эканомікі, Дыскусіі, праекты, падзеі. Часопіс мае міжнародны склад рэдакцыйнай калегіі, публікуе арыгінальныя вынікі эксперыментальных і тэарэтычных даследаванняў па банкаўскай справе, бухгалтарскаму ўліку і эканоміцы. Артыкулы прымаюцца і выдаюцца на беларускай і рускай мовах. Па ўзгадненні з рэдакцыйнай калегіяй могуць прымацца і выдавацца артыкулы на іншых мовах. Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў, у РІНЦ і мае ў ім двухгадовы імпакт-фактар 0,622. Акрамя таго часопіс размешчаны ў базах дадзеных перыядычных выданняў Ulrich's, DOAJ, WorldCat; электронных бібліятэках Киберленинка, ЭБС «Лань», Соционет, Bielefeld Academic Search Engine, Electronic Journals Library; індэксуецца базамі дадзеных CiteFactor, Google Scholar, Scientific Indexing Services. За ўвесь перыяд выдання часопіса ў ім было апублікавана 324 артыкулы. Усе артыкулы праходзяць двухбаковае ананімнае («сляпое») рэцэнзаванне. Паўнатэкставыя электронныя версіі артыкулаў і ўсіх астатніх публікуемых матэрыялаў размяшчаюцца ў вольным доступе на афіцыйным сайце часопіса ў сетцы Інтэрнэт (http://ojs.polessu.by/EB) з моманту выхаду нумара ў свет.
Размяшчэнне часопіса «Эканоміка і банкі» у базе дадзеных EBSCO павялічыць яго чытацкую аўдыторыю і бачнасць сярод сусветнай навуковай грамадскасці, павысіць колькасць цытаванняў артыкулаў часопіса.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии