
28 мая навучэнцы 8–10 класаў сярэдняй школы № 8 г. Слоніма наведалі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт у рамках прафарыентацыйнай работы. Прадстаўнікі факультэтаў расказалі будучым абітурыентам аб спецыяльнасцях, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка кадраў ва ўніверсітэце, перспектыўных напрамках для кожнай спецыяльнасці, цесным супрацоўніцтве з заказчыкамі кадраў і льготных умовах паступлення. Таксама ўвага была ўдзелена ўмовам пражывання іншагародніх студэнтаў, студэнцкаму жыццю і разнастайным магчымасцям для самарэалізацыі ў спартыўных секцыях, творчых гуртках, навуковых аб'яднаннях і стартап-школах на базе універсітэта. У завяршэнне візіту школьнікам былі арганізаваны экскурсіі па навучальных карпусах і лабараторыям.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии