
Сітуацыі экстрэмальнага характару: пажары, аўтамабільныя аварыі, паводкі, якія забіраюць жыцці людзей і прыводзяць да розных траўм - нярэдкія ў нашым жыцці. Ад таго, як мы правільна дзейнічаем у такой сітуацыі, залежыць сур'ёзнасць наступстваў.
20 чэрвеня 2025 г. у бібліятэцы універсітэта адбыўся круглы стол па пытаннях пажарнай бяспекі і аховы працы пры працы ў бібліятэцы. Вядучым спецыялістам па мабілізацыйнай падрыхтоўцы, грамадзянскай абароне і тэхніцы бяспекі Трэйлібам Аляксандрам Уладзіміравічам з супрацоўнікамі бібліятэкі быў праведзены інструктаж па пажарнай бяспецы. Падчас інструктажу работнікам бібліятэкі быў дадзены алгарытм дзеянняў пры пажары, аб мерах засцярогі пры рабоце з электрапрыборамі. Аляксандр Уладзіміравіч паказаў як карыстацца вогнетушыцелем пры ўзгаранні, растлумачыў розніцу паміж парашковым і вуглекіслотным вогнетушыцелем, прывёў прыклады з жыцця, калі выкананне мер пажарнай бяспекі дапамаглі выратаваць жыцці людзей.
Загадчык бібліятэкі Буйніцкая Святлана Валер'еўна расказала аб тым, што нягледзячы на ўяўны спакой прафесіі, бібліятэкары сутыкаюцца з рознымі цяжкасцямі і рызыкамі, якія могуць негатыўна адбівацца на іх здароўі і дабрабыце: фізічныя нагрузкі (уздым і перамяшчэнне кніг), шкодныя ўмовы працы. нагрузкі (манатоннасць працы, высокая канцэнтрацыя, увага да дэталяў і ўменне ўзаемадзейнічаць з наведвальнікамі). Выкананне правілаў і мер па ахове працы пры рабоце ў бібліятэцы дапамогуць знізіць рызыкі для здароўя, павысіць прафесійную эфектыўнасць і забяспечыць доўгатэрміновы дабрабыт бібліятэкараў.сутыкаюцца з рознымі цяжкасцямі і рызыкамі, якія могуць негатыўна адбівацца на іх здароўі і дабрабыце: фізічныя нагрузкі (уздым і перамяшчэнне кніг), шкодныя ўмовы працы (пыл, цвіль), няправільная арганізацыя працоўнага месца, псіхаэмацыянальныя нагрузкі з наведвальнікамі). Выкананне правілаў і мер па ахове працы пры рабоце ў бібліятэцы дапамогуць знізіць рызыкі для здароўя, павысіць прафесійную эфектыўнасць і забяспечыць доўгатэрміновы дабрабыт бібліятэкараў.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии