
22 чэрвеня - самая журботная і трагічная дата ў гісторыі нашай краіны. На досвітку 22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзе, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана «Барбароса», паводле якога нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала правесці вокамгненную вайну і адным ударам разграміць СССР.
Вялікая Айчынная вайна была небывалай па сваіх маштабах і жорсткасці бітвай савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, і мы мусім памятаць пра тых, хто аддаў сваё жыццё за нашую свабоду і незалежнасць.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 3, аўд. 3332) аформлена кніжная выстаўка “Памяць і боль беларускай зямлі”. Няхай гэты дзень нагадвае нам аб тым, што мы павінны шанаваць мір і спакой, свабоду і незалежнасць, якія мы маем сёння
- Войдите, чтобы оставлять комментарии