
Першыя дні ў навучальнай установе заўсёды няпростыя. Многім складана адаптавацца да новай абстаноўкі, ператварыцца з учорашняга школьніка ў сапраўднага студэнта. Першакурсніку трэба настройвацца на пазітыў і верыць у сябе. У гэтым дапаможа кніжная выстаўка “Вучоба Удача Поспех” (каб.3221).
На выстаўцы прадстаўлена літаратура, якая падкажа, як знайсці ключ да сваёй прадуктыўнасці, адаптавацца ў працэсе навучання, наладзіць адносіны, зразумець матывы сваіх і чужых учынкаў, навучыцца пазбягаць канфліктаў з навакольнымі, перагледзець свае паводзіны і паводзіны людзей навокал. Таксама на выставе вы знойдзеце мастацкую літаратуру аб моцных асобах, аб каханні і сяброўстве, аб пошуках свайго месца ў жыцці.
Самае лепшае ўкладанне сіл і сродкаў, якое вы можаце зрабіць, - гэта ўкладанне ў сябе, у сваё развіццё!
Прыходзьце! Чытайце! І вучыцеся на "Выдатна"!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии