Дасягненні ўніверсітэта

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца навуковым, адукацыйным, інавацыйным і культурным цэнтрам Рэспублікі Беларусь. Сёння ва ўніверсітэце ў поўным аб'ёме рэалізаваны: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, вытворчасць і прасоўванне навукова-тэхнічных распрацовак, створана унікальнае адукацыйнае асяроддзе, арыентаванае на творчае самаразвіццё кожнага студэнта ў навучальным працэсе. Бібліятэка, развіваючыся разам з універсітэтам, з'яўляецца цэнтрам інфармацыйнай прасторы для навучальнай, выхаваўчай працэсаў і навукова-даследчай дзейнасці, далучае сваіх чытачоў да культурнай спадчыны, духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу чалавецтва. Сёння бібліятэка забяспечвае доступ да інфармацыі і дакументаў як са сваіх фондаў, так і да сусветных інфармацыйных рэсурсаў, выкарыстоўваючы інфармацыйныя тэхналогіі. 
У рамках Тыдня першакурсніка ў чытальнай зале №2 (вул. Пушкіна 4, навучальны корпус №3) арганізавана выстава "Дасягненні універсітэта". На выстаўцы прадстаўлены публікацыі супрацоўнікаў універсітэта, выпушчаныя рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам. Гэта навучальныя дапаможнікі, практыкумы, матэрыялы канферэнцый, дысертацыі, манаграфіі, навуковыя часопісы, зборнікі прац, вучэбна-метадычныя выданні. 
Запрашаем на выставу!