
Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.
Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Беларусам ёсць чым ганарыцца - беларускае пісьменства мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа - фігуры еўрапейскага маштабу. Гэта і Францыск Скарына, фрэска з выявай якога ўпрыгожвае сцяну Падуанскага ўніверсітэта побач з партрэтамі іншых гігантаў Адраджэння; гэта і Кірыл Тураўскі, слупнік і прапаведнік, які напісаў паэтычнае «Слова пра прамудрасць». Вядомыя таксама Еўфрасіння Полацкая, падзвіжніца, якая аддала перавагу меду нябеснай мудрасці за золата княжацкай славы, і Сімяону Полацкаму, чыю творчасць навукоўцы лічаць не толькі адным з вытокаў беларускай літаратуры, але і пачаткам рускага вершаскладання і тэатра.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 3 да гэтай даты арганізавана кніжная выстаўка “Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі”.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии