Міфы і фальклор народаў свету

У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №1) аформлена кніжна-часопісная выстава «Міфы і фальклор народаў свету». На выставе прадстаўлена літаратура, прысвечаная міфам і легендам старажытнай Грэцыі, Рыма, Егіпта, Індыі, ірландскай, скандынаўскай, славянскай і рускай міфалогіі. У раздзеле «Беларусь у легендах і паданнях» сабраны цікавыя звесткі пра герояў беларускіх легенд, міфаў, паданняў, казак.
Фальклор кожнага народа непаўторны, гэтак жа, як яго гісторыя, звычаі, культура. Фальклорныя традыцыі ўзнікалі ў розных кутках зямлі яшчэ да з'яўлення пісьменнасці, а з яе ўзнікненнем яны не зніклі, а перайшлі на старонкі кніг. Легенды і казкі настолькі глыбока ўкаранёныя ў грамадскай свядомасці, што іх уздзеянне на розумы працягваецца нават у нашым XXI стагоддзі.
Запрашаем!