Дзень адчыненых дзвярэй у ПалесДУ

11 кастрычніка Палескі дзяржаўны ўніверсітэт у чарговы раз расчыніў свае дзверы для будучых абітурыентаў і іх бацькоў.

Дэкан інжынернага факультэта Астранкоў Андрэй Валер'евіч выступіў перад гасцямі з інфармацыяй аб перспектывах навучання, асаблівасцях паступлення і прафесійных магчымасцях выпускнікоў. Удзельнікі мерапрыемства наведалі навучальныя карпусы, дзе ім паказалі аўдыторыі, абсталяваныя ўсім неабходным для засваення тэарэтычных і практычных ведаў.

Факультэт эканомікі і фінансаў правёў сустрэчу з будучымі абітурыентамі, якія жадаюць даведацца больш пра перспектывы навучання ва ўніверсітэце. Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Дабрыдзень Ніна Вячаславаўна падрабязна расказала пра спецыяльнасці факультэта, сістэму прахадных балаў мінулых гадоў, а таксама пра спецыфіку навучальнага працэсу. На сустрэчы з абітурыентамі студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Маркетынг" падзялілася сваім вопытам студэнцкага жыцця.

На біятэхналагічным факультэце сабраліся будучыя абітурыенты, іх бацькі, якія цікавяцца сучаснымі напрамкамі біятэхналогіі. З прывітальным словам выступіў дэкан факультэта Чашчэвік Віталь Тадэвушэвіч, падкрэсліўшы значнасць біятэхналагічнай адукацыі ў кантэксце ўстойлівага развіцця і навуковага прагрэсу.

Факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця наведалі абітурыенты з Мінска, Пінска, аг. Малатковічы. Дэкан факультэта Марыніч Таццяна Уладзіміраўна расказала пра асаблівасці ўступнай кампаніі на факультэце, адказала на пытанні, якія цікавяць, правяла экскурсію ў галіновай лабараторыі "Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў.