Дзень маці

У Беларусі Дзень маці святкуецца 14 кастрычніка і супадае з вялікім праваслаўным святам - Пакровам Прасвятой Багародзіцы.

Да Дня маці ў чытальнай зале бібліятэкі (навучальны корпус № 3, вул. Пушкіна, 4, аўд. 3332) аформлена кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Усё на зямлі ад матчыных рук”. На выстаўцы прадстаўлены разнастайныя і займальныя выданні, прысвечаныя гэтаму светламу святу. У лёсе кожнага чалавека ўсё самае добрае і святое злучана з імем маці. Яе любоў і пяшчота нараджае ў нас жаданне памнажаць сваё пачуццё дабрыні, дарыць яго людзям і тым самым мяняць жыццё да лепшага.

Чытайце кнігі, вершы аб мамах, слухайце песні і не забудзьцеся павіншаваць мам са святам!