Суботнік у бібліятэцы

   2025 год аб'яўлены Годам добраўпарадкавання і дае старт пяцігодцы якасці. У гэтым годзе сумесныя намаганні ўсіх грамадзян і арганізацый накіраваны на паляпшэнне інфраструктуры, добраўпарадкавання грамадскіх прастор, клопату аб прыродзе.
   Урадам Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка прынята пастанова № 570 "Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка", на якой грамадзяне краіны наводзяць парадак і прыгажосць.
   Супрацоўнікі бібліятэкі ўніверсітэта прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, ствараючы спрыяльнае адукацыйнае асяроддзе: правялі азеляненне чытальных залаў і абанементаў, абяспылілі кніжны фонд і стэлажы, пачысцілі карыстацкія месцы і экраны персанальных камп'ютараў у зале электронных рэсурсаў.