19 студзеня - Дзень ратавальніка

     Бяспека жыццядзейнасці насельніцтва - прыярытэтная задача дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Сучасныя ўмовы развіцця грамадства характарызуюцца павелічэннем колькасці фактараў, якія садзейнічаюць стварэнню небяспечных сітуацый для жыцця і здароўя чалавека. Яны атачаюць нас заўсёды і ўсюды: на вытворчасці і ў побыце, падчас працы і адпачынку, улетку і ўзімку. Таму, у сітуацыі, калі ўзнікае пагроза жыццю і здароўю чалавека, усё будзе залежаць ад узроўню тэарэтычных ведаў і практычнай падрыхтоўкі. 
     У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса № 1 арганізавана кніжная выстаўка “Бяспека жыццядзейнасці чалавека”.
У экспануемых кнігах разглядаюцца пытанні забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў вытворчай, бытавой, гарадской, навакольным прыродным асяроддзі; надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. Выкладзены першыя дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях, дадзены парады, як аказаць першую медыцынскую дапамогу пацярпелым, падаць сігнал бедства. Таксама асвятляюцца небяспечныя і шкодныя фактары вытворчага асяроддзя і працоўнага працэсу, характар ​​іх уздзеяння на арганізм чалавека. 
Правільныя дзеянні падчас надзвычайных сітуацый дапамогуць зберагчы сябе і сваіх блізкіх ад бяды!