Уручэнне дыпломаў студэнтам спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі"

​​​​​​​6 лютага 2026 года ў актавай зале першага навучальнага корпуса ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці "Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі". Дыпломы аб заканчэнні ўніверсітэта атрымалі больш за сорак выпускнікоў. Прыемна адзначыць, што дзевяць з іх былі ўзнагароджаны дыпломамі з адзнакай.