22 лютага, напярэдадні Дня абаронцы Айчыны, прайшло інклюзіўнае спартыўнае свята.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: пінская першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам", факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт", атрад валанцёраў “Крылы надзеі” факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.
Для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства выступілі прадстаўнікі Кекусінкай Буда Каратэ, шматразовыя чэмпіёны Рэспублікі Беларусь, прызёры міжнародных спаборніцтваў Гардзяйчук Максім, Глінка Раман, Палюховіч Данііл і Станіслаў. Музычны падарунак падрыхтавалі студэнткі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця. Сілу духу і волю да перамогі прадэманстравалі каманды "Лідэр" і "Асілак", якія спаборнічалі ў эстафетах: "трапны тандэм", "перадай кеглю", "эстафета ў парах", "перадай мяч", "паветраны сябар".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









