Мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​Штогод 23 лютага ў краіне адзначаецца Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта дзень памяці, мужнасці і гераізму ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны, якія абаранілі незалежнасць роднай зямлі. Ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да Мемарыяльнага комплексу вызваліцеляў Пінска, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел рэктар Дунай Валерый Іванавіч, супрацоўнікі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.