Дзень памяці ахвяр спаленых вёсак Беларусі

У чытальнай зале бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта 19 сакавіка прайшла гадзіна памяці «Боль спаленых вёсак».
Падзеі Вялікай Айчыннай вайны глыбокай ранай адбіліся ў сэрцах беларускага народа. Асаблівы боль выклікаюць гісторыі спаленых вёсак, калі ад рук фашысцкіх вылюдкаў у змрочным пажары сярод абломкаў і попелу згасалі жыцці мірных і ні ў чым не павінных людзей. Пра трагедыі і лёсы спаленых вёсак Беларусі расказалі вядучыя Маюк Лізавета і Фей Уладзіслаў. Грунтуючыся на дакументах і кінахроніцы, ліцэісты 10 "А" класа (класны кіраўнік Паўлавіч Тамара Сяргееўна), даведаліся якія злачынствы тварыў фашысцкі рэжым. Вершы, якія прагучалі ў выкананні Ізотава Рамана і Натынчык Анастасіі, відэафрагменты і ролікі пра тыя жудасныя падзеі заварожвалі гледачоў, пераносячы іх у той страшны для гісторыі нашай краіны час. У канцы мерапрыемства навучэнцы ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр спаленых вёсак. Бібліятэкар Станкевіч К.А. акцэнтавала ўвагу на тым, што больш падрабязна даведацца пра тыя крывавыя падзеі можна з кніг, прадстаўленых на кніжнай выстаўцы “Памяць і боль беларускай зямлі”, аформленай у чытальнай зале.