Студэнцкі педагагічны атрад "Сэрца Палесся" прыняў удзел у экалагічнай акцыі "Лес! Дабро! Парадак!"

​​​​​​​У рамках рэспубліканскай экалагічнай акцыі "Лес! Дабро! Парадак!" сакратар ВА ГА "БРСМ" з правамі РК УА "ПалесДУ" Арцёмчык Ксенія сумесна з байцамі студэнцкага педагагічнага атрада "Сэрца Палесся" выйшлі на ўборку лясных тэрыторый. Удзельнікі мерапрыемства прывялі ў парадак адзін з участкаў ляснога масіву: сабралі бытавое смецце, ачысцілі тэрыторыю ад пластыкавых адходаў і дапамаглі аднавіць прыродную чысціню зоны адпачынку.