Мадэратар мерапрыемства, кандыдат гістарычных навук Алена Аляксандраўна Ігнацюк, падкрэсліла, што Аляксандр Львовіч быў унікальным даследчыкам Пінскага Палесся, аўтарам 12 манаграфій і больш за 240 навуковых і краязнаўчых работ, якія атрымалі міжнароднае прызнанне. Яго даследаванні адрозніваліся глыбокім духоўным зместам і ўвагай да культурна-гістарычнага жыцця рэгіёна XIX - пачатку XX стагоддзяў, а таксама да гісторыі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў Заходняга Палесся.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел былыя калегі вучонага, краязнаўцы, гісторыкі, педагогі, паэты, святары, выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і студэнты. Удзельнікі падзяліліся ўспамінамі аб сумеснай працы, абмеркавалі навуковую спадчыну даследчыка і яго ўклад у захаванне культурнай памяці рэгіёна.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









