У ПалесДУ абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы прававой інфармацыі

​​​​​​​Рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч сустрэўся з Абрамавым Вячаславам Анатольевічам, намеснікам дырэктара Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Сегенюком Юрыем Сяргеевічам, дырэктарам Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай вобласці. Абмяркоўваліся пытанні пашырэння супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў у сферы прававой інфармацыі і ўмацавання партнёрскіх сувязей паміж установамі.