Студэнты інжынернага факультэта сумесна з куратарам Паўлам Віктаравічам Васюхневічам наведалі Пінскую міжраённую пракуратуру. Падчас мерапрыемства студэнты азнаёміліся з дзейнасцю органаў нагляду, а таксама даведаліся пра спецыфіку службы.
Супрацоўнікі пракуратуры падрабязна распавялі аб відах злачынстваў, сярод якіх кіберзлачыннасць, незаконны абарот наркотыкаў, крадзяжы. Прывялі канкрэтныя прыклады з практыкі, растлумачылі, якімі спосабамі дзейнічаюць правапарушальнікі ў кожнай са сфер, а таксама якія меры прафілактыкі і барацьбы са злачыннасцю робяцца на сённяшні дзень.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









