ІДЭАЛАГІЧНАЯ І ВЫХОВАЎЧАЯ РАБОТА

Ідэалагічная і выхаваўчая работа на кафедры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, інструктыўна-метадычнымі дакументамі, якія рэгламентуюць пытанні арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю.
Прыярытэтнымі напрамкамі ідэалагічнай і выхаваўчай работы з'яўляюцца ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, духоўна-маральнае выхаванне, полікультурнае выхаванне, эканамічнае і эстэтычнае выхаванне, выхаванне псіхалагічнай культуры, патрэбы ў развіцці і самаразвіцці асобы, выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця, выхаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання, працоўнае і прафесійнае выхаванне, сямейнае і гендэрнае выхаванне, выхаванне культуры побыту і вольнага часу, навукова-метадычнае і кадравае за беспячэнне выхавання.
Адказны за ідэалагічную і выхаваўчую працу на кафедры: Масайла Т.В.