26 красавіка 2026 года спаўняецца 40 гадоў з дня самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва - аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Да гэтай даты ў чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 23 красавіка 2026 года ў 10.05 адбудзецца гадзіна інфармацыі "Чарнобыль: трагедыя, подзвіг, памяць".
Памяць аб Чарнобылі павінна нагадваць нам пра крохкасць свету, пра цану памылак і пра вялікую сілу чалавечага духу, здольнага пераадольваць самыя страшныя выпрабаванні.
Запрашаем усіх жадаючых!
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









