28 красавіка ў Палескім дзяржаўным універсітэце пачала работу VI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Інжынірынг: тэорыя і практыка", прымеркаваная да 20-годдзя УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт". Мадэратам выступіў Астранкоў Андрэй Валер'евіч, дэкан інжынернага факультэта, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся Шумскі Канстанцін Леанардавіч, загадчык кафедры іхтыялогіі і рыбаводства, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт (Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія).
Праца канферэнцыі пачалася з выступаў на пленарным паседжанні.
Удзельнікі канферэнцыі прадоўжаць работу ў секцыях: "Матэматычнае мадэляванне, інтэлектуальныя сістэмы і штучны інтэлект: тэорыя і практыка"; "Інжынірынг і інфармацыйныя тэхналогіі, праграмаванне сеткавых прыкладанняў і аспекты інфармацыйнай бяспекі"; «Інавацыйнае забеспячэнне аквакультуры, тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі з жывёльнай сыравіны. Біяразнастайнасць і біяпрадуктыўнасць наземных і водных экасістэм»; "Устойлівае развіццё, кліматычны менеджмент і праектаванне экаасяроддзя: дасягненні, інавацыі і перспектывы развіцця"; "Пытанні лінгвістыкі і методыкі прафесійна арыентаванага навучання замежным мовам".
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









