У краіне рэалізуецца маштабны праект "Студэнцкі мост": навучэнцы з розных ВНУ прыязджаюць адзін да аднаго ў госці, каб пагрузіцца ў атмасферу ВНУ і пераняць лепшыя практыкі ў вучобе, навуковым жыцці і арганізацыі вольнага часу. Ключавыя вынікі ўдзелу – новыя знаёмствы, змястоўны абмен вопытам, прафесійнае натхненне і пашырэнне гарызонтаў. Удзельнікамі праекта "Студэнцкі мост" сталі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія 28 красавіка адправіліся ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.
Падчас візіту актывісты ПалесДУ правялі сустрэчу з прадстаўнікамі Студэнцкай рады БДЭУ, у рамках якой адбыўся абмен досведам у галіне студэнцкага самакіравання.
Студэнты ПалесДУ наведалі з экскурсіяй Мінскі завод колавых цягачоў - адно з ключавых прамысловых прадпрыемстваў краіны.
Напярэдадні Дня Вялікай Перамогі дэлегацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта наведала мемарыяльны комплекс «Курган Славы». Гэта стала жэстам глыбокай павагі да подзвігу савецкага народа і важным элементам выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў сучаснай моладзі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









