Працоўныя дасягненні ПалесДУ адзначаны на гарадскім мерапрыемстве "Людзі працы - гонар краіны"

​​​​​​​1 красавіка 2026 года ў Пінскім гарадскім парку культуры і адпачынку ім. Чырванасцяжнай Дняпроўскай флатыліі адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Людзі працы - гонар краіны", прымеркаванае да Свята працы і Года беларускай жанчыны. Свята аб'яднала прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і жыхароў горада, стала пляцоўкай для ўшанавання лепшых работнікаў і актывістаў.

У ліку ўзнагароджаных былі адзначаны супрацоўнікі і студэнты УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт».

Святочная праграма суправаджалася канцэртнымі нумарамі творчых калектываў горада, што стварыла атмасферу адзінства, вясновага настрою і павагі да людзей працы.