Крок да глабальнай навукі: ПалесДУ і Шэньянскі медыцынскі каледж пашыраюць гарызонты

​​​​​​​28 мая на базе біятэхналагічнага факультэта ПалесДУ адбылася анлайн-сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў з прадстаўнікамі Шэньянскага медыцынскага каледжа (КНР). Мерапрыемства арганізавана з мэтай абмену вопытам і абмеркавання перспектыў доўгатэрміновага партнёрства.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся:

- Цянь Хайцзюнь (Tian Haijun), дэкан школы міжнароднай адукацыі, дырэктар офіса міжнароднага абмену і супрацоўніцтва Шэньянскага медыцынскага каледжа.

- Прылоўская Кацярына Ігараўна, намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце біятэхналагічнага факультэта ПалесДУ. У рамках сустрэчы прагучалі даклады даследчыкаў абедзвюх краін: Лі Цянье (Li Tianye), доктар біялагічных і хімічных навук, дацэнт кафедры біялогіі Шэньянскага медыцынскага каледжа.