У рамках маштабнага праекта "Студэнцкі мост" Палескі дзяржаўны ўніверсітэт расчыніў свае дзверы для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.
Гасцей прывітаў рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч, адзначыўшы значнасць такіх ініцыятыў для фарміравання актыўнай, адказнай і прафесійна арыентаванай моладзі.
Прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Хмель Вольга Анатольеўна правяла для гасцей экскурсію па навучальным корпусе.
Удзельнікі праекта наведалі галіновую лабараторыю "Навукова-метадычнае і медыка-біялагічнае забеспячэнне падрыхтоўкі спартсменаў у алімпійскіх відах спорту".
Дэлегацыя прыняла ўдзел ва ўскладанні кветак да Брацкай магілы воінаў-вызваліцеляў, што надало мерапрыемству дадатковую значнасць і падкрэсліла глыбокую павагу да гістарычнай памяці.
Пры наведванні спартыўнага комплексу ПалесДУ студэнты БДЭУ азнаёміліся з інфраструктурай спартыўных аб'ектаў.
Асаблівае ўражанне на гасцей зрабіла вячэрняя прагулка па Пінску. Экскурсію па гістарычным цэнтры сталіцы Палесся правёў Дзям'янаў Сяргей Аляксандравіч.
Дзень завяршыўся катаннем на каньках, які стаў фінальным акцэнтам праграмы. Другі дзень пачаўся з наведвання музея ПалесДУ, дзе дэлегацыя БДЭУ азнаёмілася з гісторыяй універсітэта, яго традыцыямі і ключавымі этапамі развіцця.
Для студэнтаў з БДЭУ і ПалесДУ былі праведзены інтэрактыўны занятак, накіраваны на абмен вопытам, развіццё камандных навыкаў і ўмацаванне студэнцкай супольнасці.
Завяршыўся "Студэнцкі мост" уручэннем сертыфікатаў удзельнікам праекта.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









