10 чэрвеня ў Палескім дзяржаўным універсітэце прайшоў II навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам "Сучасная спартыўная навука: адказы на выклікі часу", прысвечаны 20-годдзю Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У семінары прынялі ўдзел спецыялісты Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра спорту, а таксама выкладчыкі і аспіранты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У ходзе работы семінара абмяркоўваліся актуальныя напрамкі развіцця спартыўнай навукі: павышэнне эфектыўнасці трэніровачнага працэсу, сучасныя падыходы да прафілактыкі перанапружання ў спартсменаў, а таксама фарміраванне і ўмацаванне культуры здароўезберажэння ў прафесійным спорце
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









