Студэнты факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця прынялі ўдзел у адкрыцці праекта Пінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа". Ініцыятыва рэалізавана сумесна з ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Пінска" і валанцёрскай групай "Служба дабра" Пінскай гарадской арганізацыі БТЧК, у склад якой уваходзяць студэнты УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт".
Праект накіраваны на развіццё валанцёрскага руху, падтрымку сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян і ўмацаванне партнёрства паміж адукацыйнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі.
- Войдите, чтобы оставлять комментарии









