Новая кніга пра жанчын Брэстчыны, у ліку якіх прадстаўніцы ПалесДУ

Упраўленне спорту Брэсцкага аблвыканкама ў азнаменаванні Года беларускай жанчыны, падрыхтавала кнігу "Старонкі гістарычнага летапісу аб жанчынах Брэстчыны, якія ўнеслі дастойны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту". Выданне прысвечана жанчынам, якія сваёй працай і прафесіяналізмам садзейнічалі развіццю фізічнай культуры і спорту ў Брэсцкай вобласці і Рэспубліцы Беларусь.

Асаблівае месца ў кнізе займае раздзел "Жанчыны Брэстчыны – навукоўцы ў галіне фізічнай культуры і спорту", дзе прадстаўлены выкладчыкі факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, якія маюць вучоныя ступені і званні.